Новая сустрэча ў TRAVERS!
09.03 | Уманская 54 (ТЦ Глоба) | 20:00
У гасцях Сяржук Місюкевіч з расповедам пра Фанскія горы.
Фанскія горы – гэта прыгажэйшы раён Паміра-Алая на тэрыторыі Таджыкістана. Пагаворым пра лагістыку, адметнасці, варыянты маршрутаў для трэкінгу і спартыўных паходаў.
А таксама адразу пра тры пахода Сяржука ў гэтых мясцінах у розныя часы:
▶ Першы вопыт пра у Фанах у далёкім 2010-м годзе. “Самаходны” паход пад (не)кіраўніцтвам А. Кротава. Як пайсці ў паход з групай, застацца адному і выжыць?
▶ Скандальная горная чацверка пад кіраўніцтвам А. Мітрасава ў 2019-м. Падзеі гэтага пахода выклікалі гарачыя дыскусіі на risk.ru на сотні каментаў. А сам паход скончыўся судзебным працэсам. Што адбылося на самой справе?
▶ Пра горную двойку ў кастрычніку 2019-га пад кіраўніцтвам Сяржука. Тут ужо абышлося без экшну :)
Чакаем Вас у нашай утульнай прасторы! Уваход вольны.
Ваш TRAVERS
Новая сустрэча ў TRAVERS 9 сакавіка
Подпишитесь на рассылку наших новостей и акций