5 сакавіка ў 19.00 запрашаем на сустрэчу з Сержуком Місюкевічам на тэму “Марока і горы Высокага Атласу”.
 Сустрэча бясплатная. Абавязковая рэгістрацыя (па спасылцы, каб мы ўсім падрыхтавалі месца). 
 
 Сяржук - прафесійны гід-праваднік (pahod.by), ладзіць горныя паходы ў Марока цягам апошніх трох гадоў.
 
   Размова пойдзе пра:
 - Маракеш – самы цікавы турыстычны горад у Марока, асаблівасці гарадской культуры;
 - Трэкінг у гарах Высока Атласу (маршруты, рыштунак, падрыхтоўка); - Узыходжанне на Тубкаль (4167м), вышэйшую кропку Паўночнай Афрыкі;
 - Пустэльню Сахару, як туды патрапіць;
 - Агадзір, Эссуэйру і ўзбярэжжа Атлантычнага акіяну.
 
 Прыходзьце!  Аўтар фота - Ліза Кустава 
					
	        Встреча-рассказ Сержук Місюкевіч “Марока і горы Высокага Атласу”
		Подпишитесь на рассылку наших новостей и акций
	
	
